24 верасня 2024 г. — 60 гадоў з дня нараджэння епіскапа Пінскага і Лунінецкага Георгія (Юрый Феадосьевіч Вайтовіч; 1964)
Юрый Феадосьевіч Вайтовіч нарадзіўся 24 верасня 1964 г. у г. Пінску Брэсцкай вобласці ў сям’і рабочых. Закончыў сярэднюю школу № 10 г. Пінска (1981), прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 88 г. Пінска (1982). Служыў у Савецкай арміі (1982–1983). Працаваў у раённым вузле сувязі, мастаком-афарміцелем ў будаўнічым трэсце № 2 г. Пінска.
З 1984 г. Юрый Вайтовіч нёс кліраснае паслушанне пры храме Кірыла і Мяфодзія ў в. Пагост-Загародскі Пінскага раёна, з 1986 г. – пры саборы Варвары г. Пінска. Мінтрапалітам Мінскім і Беларускім Філарэтам (Вахрамеевым) 28 снежня 1986 г. рукапаложаны ў дыяканы. У 1987 г. назначаны ў клір Троіцкага храма ў в. Бездзеж Драгічынскага раёна, у 1988 г. – у клір храма Праабражэння Гасподняга ў г. п. Лагішын Пінскага раёна.
25 сакавіка 2023 г. — 60 гадоў з дня нараджэння архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана (Леў Данілавіч Хама; 1963), архіерэя Рускай праваслаўнай царквы
Архіепіскап Іаан (пры нараджэнні Леў Данілавіч Хама) нарадзіўся 25 сакавіка 1963 г. у в. Калбаевічы Самбiрскага раёна Львоўскай вобласці Украінскай ССР. Закончыў сярэднюю школу. Служыў у Савецкай арміі (1982–1984). Закончыў Маскоўскую духоўную семінарыю (1989) і экстэрнам – Маскоўскую духоўную акадэмію (1993).
16 верасня 2023 г. – 55 гадоў з дня нараджэння мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна (Віталь Іванавіч Тупека; 1968), Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі
Віталь Іванавіч Тупека нарадзіўся 16 верасня 1968 г. у г. Лунінец Брэсцкай вобласці. Летнія канікулы праводзіў на радзіме сваёй маці ў в. Велямічы Столінскага раёна. Бабуля Ганна Фёдараўна Гушча вадзіла Віталя ў царкву, заклала асновы праваслаўных традыцый. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 1 г. Лунінца (1985) Віталь Тупека паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна на факультэт «Радыяфізіка і электроніка». У 1987–1989 гг. праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі, затым працягнуў вучобу ў ВНУ. У чэрвені 1992 г. атрымаў дыплом па спецыяльнасці «інжынер-радыяфізік».